Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ISW: Россия не заинтересована в добросовестном мире с Украиной. Ее стратегическая цель — уничтожить текущий мировой порядок
  2. Раман Пратасевіч паляцеў з Беларусі ў Дубай. Яму скасавалі шкоду на 24,5 млн рублёў, якую абавязаў выплаціць суд
  3. Электросамокатчики станут водителями, а велосипедистам придется спешиваться. В Беларуси хотят изменить ПДД
  4. Навошта ў Беларусі запускаюць свой клон YouTube і колькі гэта будзе каштаваць: «Кіберпартызаны» раскрылі ўнутраныя дакументы праекта
  5. «Письма с работы не повлияют ни на что». Выпускников военных кафедр массово призывают служить?
  6. Курс доллара замер: вот что его удерживает. Прогноз по валютам
  7. Самай крывавай жанчынай у гісторыі называюць пляменніцу манарха ВКЛ. Ці праўда, што яна купалася ў крыві цнатлівак і забівала сотнямі?
  8. Для некаторых з тых, хто выязджае за мяжу, хочуць укараніць падатковае новаўвядзенне
  9. Случайно попав в КВН, присвоил его и превратил в инструмент пропаганды. Вспоминаем историю Александра Маслякова
  10. Адна з краін СНД рэкамендавала сваім грамадзянам не ездзіць у Беларусь. У чым прычына
  11. «Хто даў права». Мінчанка абураная сюжэтам АНТ, у якім паказалі яе мужа, што ляжаў без прытомнасці ў рэанімацыі (а так можна было?)
  12. Другія прэзідэнцкія выбары. Расказваем, ці быў шанец перамагчы Лукашэнку
Читать по-русски


Па падазрэнні ў карупцыі затрымалі першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валянціна Зайчука. Інфармацыя пра гэта ў незалежных СМІ з’явілася яшчэ ў лютым. 14 чэрвеня на нарадзе з Саветам Міністраў яе пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка.

Валентин Зайчук. Фото: brest-region.gov.by
Валянцін Зайчук. Фота: brest-region.gov.by

Следства па справе чыноўніка ідзе ўжо паўгода. Паводле Лукашэнкі, Зайчуку інкрымінуецца «атрыманне ўзнагароджання ў якасці хабару на тысячы даляраў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў ягоную кампетэнцыю».

— Зямельныя ўчасткі, вылучэнне грашовых сродкаў, перадача інфармацыі пра будаўнічыя аб’екты сельгаспрызначэння і гэтак далей. За спрыянне. Хто будзе адказваць за гэта? — спытаў Лукашэнка ў непасрэднага начальніка затрыманага — старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шулейкі.

— Таварыш прэзідэнт, я па гэтым пытанні вельмі шмат высноваў зрабіў, — адзначыў чыноўнік.

Нагадаем, незалежныя СМІ пра затрыманне Зайчука паведамілі яшчэ 21 лютага. Крэсла першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валянцін Зайчук заняў 18 чэрвеня 2021 года. Гэтае яго прызначэнне (як і папярэднія) узгадніў Аляксандр Лукашэнка.

Зайчук курыраваў пытанні аграпрамысловага комплексу і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Да прызначэння на высокую пасаду ў аблвыканкам ён быў кіраўніком Камянецкага раёна. Туды чыноўнік перасеў з крэсла першага намесніка старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама. Раней Зайчук працаваў у Маларыцкім райвыканкаме.

Чытайце таксама