Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ISW: Россия не заинтересована в добросовестном мире с Украиной. Ее стратегическая цель — уничтожить текущий мировой порядок
  2. Раман Пратасевіч паляцеў з Беларусі ў Дубай. Яму скасавалі шкоду на 24,5 млн рублёў, якую абавязаў выплаціць суд
  3. Электросамокатчики станут водителями, а велосипедистам придется спешиваться. В Беларуси хотят изменить ПДД
  4. Навошта ў Беларусі запускаюць свой клон YouTube і колькі гэта будзе каштаваць: «Кіберпартызаны» раскрылі ўнутраныя дакументы праекта
  5. «Письма с работы не повлияют ни на что». Выпускников военных кафедр массово призывают служить?
  6. Курс доллара замер: вот что его удерживает. Прогноз по валютам
  7. Самай крывавай жанчынай у гісторыі называюць пляменніцу манарха ВКЛ. Ці праўда, што яна купалася ў крыві цнатлівак і забівала сотнямі?
  8. Для некаторых з тых, хто выязджае за мяжу, хочуць укараніць падатковае новаўвядзенне
  9. Случайно попав в КВН, присвоил его и превратил в инструмент пропаганды. Вспоминаем историю Александра Маслякова
  10. Адна з краін СНД рэкамендавала сваім грамадзянам не ездзіць у Беларусь. У чым прычына
  11. «Хто даў права». Мінчанка абураная сюжэтам АНТ, у якім паказалі яе мужа, што ляжаў без прытомнасці ў рэанімацыі (а так можна было?)
  12. Другія прэзідэнцкія выбары. Расказваем, ці быў шанец перамагчы Лукашэнку
Читать по-русски


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў прапанову Уладзіміра Пуціна пра спыненне вайны «ультыматумам» і параўнаў яго з тым, што казаў Гітлер пра Чэхаславакію.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

— Што я магу сказаць? Гэтыя заявы — ультыматыўныя, яны нічым не адрозніваюцца ад іншых ультыматумаў, якія ён рабіў раней, — заявіў Зяленскі ў інтэрв'ю Sky TG24.

Украінскі прэзідэнт заявіў, што заявы Пуціна — «гэта адраджэнне нацызму. Гэта новая хваля гэтага нацызму, рускага нацызму», адзначыўшы, што Пуцін патрабуе аддаць яму ўкраінскія рэгіёны цалкам, а не толькі акупаваныя РФ часткі.

— Гэта тое самае, што зрабіў Гітлер, калі сказаў: «Дайце мне частку Чэхаславакіі, і ўсё скончыцца тут», — сказаў Зяленскі. — Але не, гэта хлусня, гістарычная хлусня.

Зяленскі заклікаў не верыць Пуціну, адзначыўшы, што раней ён казаў толькі пра Крым і Данбас, а цяпер ужо заяўляе пра чатыры рэгіёны.

— Яго не хвалюе, што адбываецца з людзьмі, гэта новы твар нацызму, — падкрэсліў Зяленскі.

«Расія баіцца сапраўднага міру»

Раней заяву Уладзіміра Пуціна пракаментаваў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

«Ніякіх новых „мірных прапановаў“ ад Расіі не паступала. Суб’ект Пуцін агучыў толькі „стандартны набор агрэсара“, які ўжо неаднаразова гучаў. Яго змест досыць спецыфічны, у найвышэйшай ступені абразлівы для міжнароднага права і абсалютна красамоўна сведчыць пра няздольнасць цяперашняга расійскага кіраўніцтва адэкватна ацэньваць рэаліі», — напісаў Падаляк у сацсетцы X.

Ва ўкраінскім МЗС адзначылі, што спроба Пуціна «выставіць сябе ў ролі міратворца», а таксама прапанаваць варыянты завяршэння распачатай ім вайны «абсурдная».

«Закідваючы такія сігналы ў інфармацыйную прастору напярэдадні правядзення інаўгурацыйнага Глабальнага саміту міру ў Швейцарыі, Пуцін мае толькі адну мэту: перашкодзіць удзелу лідараў і краін у гэтым саміце. З’яўленне заяваў Пуціна менавіта за дзень да пачатку саміту сведчыць пра тое, што Расія баіцца сапраўднага міру», — гаворыцца у заяве ўкраінскага замежнапалітычнага ведамства.