Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  2. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  3. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  4. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  5. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  6. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  7. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  10. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  11. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  12. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
Читать по-русски


/

У Беларусі зарэгістраваны першы выпадак гібелі дзіцяці, звязаны з выкарыстаннем прыстасавання для выпарвання курыльных вадкасцяў (вейпа). Пра гэта паведаміў 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка аддзела арганізацыі работы інспекцыі па справах няпоўнагадовых галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Васіль Дземідовіч.

Девушка с электронной сигаретой. Фото: Unsplash.com
Дзяўчына з электроннай цыгарэтай. Фота: Unsplash.com

Трагедыя адбылася ў Дзяржынску 13 сакавіка.

«Зафіксаваная смерць 16-гадовай дзяўчынкі. За некалькі хвілін да гэтага яна ў кампаніі сяброў парыла вейп. У выніку адчула сябе кепска, страціла прытомнасць. На жаль, так і не прачнулася», — паведаміў прадстаўнік МУС.

Ён адзначыў, што гэта першы выпадак смерці ў Беларусі пасля выкарыстання вейпа.

Паводле Дземідовіча, міліцыя штогод фіксуе выпадкі шпіталізацыі дзяцей пасля ўдыхання пароў з дапамогай вейпаў. У сувязі з гэтым ведамства заклікае бацькоў і адукацыйныя ўстановы ўзмацніць кантроль за няпоўнагадовымі, каб не дапусціць такіх інцыдэнтаў.

«Паводле звестак СААЗ, поўная забарона на рэалізацыю электронных сістэм курэння існуе больш чым у 30 краінах свету. Цяпер мы прапрацоўваем пытанне пра мэтазгоднасць поўнай забароны ў Беларусі электронных сістэм курэння альбо магчымасць выключыць са складу вадкасцяў да іх харчовыя араматызатары», — расказаў Дземідовіч.

Нагадаем, у Беларусі плануюць увесці ўзмацненні для рынку курыльных сістэм і электронных цыгарэт. Змены прапісаныя ў праекце закона пра рэгуляванне тытунёвага рынку і вырабаў, што ўтрымліваюць нікацін. Таксама ўлады хочуць забараніць курыць на ганках шматпавярховак і побач з імі.

Чытайце таксама