Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кадравыя перастаноўкі ў сваёй адміністрацыі і кіраўніцтве Нацбанка.
Дзмітрый Матусевіч стаў новым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі. Ён зойме пасаду Аляксандра Ягорава, якога 27 сакавіка прызначылі першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка.
Раней Дзмітрый Матусевіч займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.