Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  2. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  3. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  4. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  7. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  8. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  9. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  10. The Washington Post атрымаў дакумент з жорсткімі патрабаваннямі Расіі на перамовах. Пяскоў «не ў курсе такіх рэкамендацый»
  11. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  12. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  13. Если в Польше женщина рожает без мужа, это удивляет. Гинеколог уехала из Беларуси после протестов, а теперь к ней стоят очереди в Польше
  14. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  15. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  16. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  17. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  18. Кремль молчит, а СМИ не знают, как освещать — как в России Z-сообщество и пропаганда отреагировали на итоги встречи Украины и США
Читать по-русски


Нам патрэбныя грошы, каб працягваць расказваць сапраўдныя навіны. Так, вось так адразу, без прэлюдый. Калі ласка, дапамажыце нам проста цяпер. Перайшлі па спасылцы? Аформілі ахвяраванне ці задумаліся пра гэта? Вялікі вам дзякуй. А цяпер, вядома ж, мы ўсё патлумачым.

Титульная страница нашего сайта. Фото: "Зеркало"
Тытульная старонка нашага сайта. Фота: «Люстэрка»

Гэты тэкст пісаць вельмі складана. Таму што яго сутнасць — папрасіць у вас грошай. І зрабіць гэта ў рэаліях 2023 года, калі за данаты ў 10 даляраў вызываюць у КГБ. Як быць? Што трэба сказаць? І ўсё гэта пры тым, што нашая каманда знаходзіцца за межамі краіны, у нашыя дамы не ўломіцца ГУБАЗіК, проста таму што камусьці так захацелася. А да пераважнай часткі нашай аўдыторыі можа, бо вы ў Беларусі.

Напэўна, адказ на ўсе пытанні вышэй — быць шчырымі як з вамі, так і самімі сабой. Галоўная думка, якую хочацца данесці ў гэтым тэксце, — мы патрэбныя адно аднаму.

Праўда ў тым, што цяпер немагчыма знаходзіцца ўнутры краіны і расказваць сапраўдныя, сумленныя навіны без жудаснай самацэнзуры. Медыя, якія цяпер працуюць з Беларусі, проста не могуць гаварыць пра многія рэчы, інакш улады наўрад ці дадуць ім працягваць, а хтосьці з рэдакцыі можа адправіцца ў турму.

Проста цяпер па дарозе туды ідуць (а хутчэй, іх цягнуць) Марына Золатава і Людміла Чэкіна — галоўны рэдактар і генеральны дырэктар знішчанага ўладамі TUT.BY. Проста цяпер іх судзяць, але мы нічога не можам вам расказаць пра ход справы — таму што тыя, хто адправіў гэтых моцных жанчын за краты, ведаюць, што яна сфабрыкаваная ад пачатку і да канца. Суддзі, следчыя, пракуроры, сведкі абвінавачання — усе яны баяцца сваёй ганьбы, і таму працэс зрабілі закрытым. Затое прапагандысты днямі выпусцяць «расследаванне» пра TUT.BY, дзе зноў абылгуць сумленных людзей.

Можна было, як гэта зрабілі многія журналісты, прыняць правілы гульні і перастаць расказваць вам пра тое, што сапраўды адбываецца ў Беларусі. Але мы выбралі іншы шлях. Нам невыносна балюча бачыць тое, у што ўлады і тыя людзі, якія мусяць ахоўваць закон, ператвараюць нашую краіну. Мы вырашылі ісці супраць навязванага нам рашэння «перагарнуць старонку». Як і вы.

Калі мы пішам, што працуем з-за межаў Беларусі, гэта не зусім дакладна. Вы, чытачы, — велізарная сетка нашых крыніц.

Напрыклад, вы расказалі нам, што на нашым баку беларуска-літоўскай мяжы з людзьмі праводзілі дзіўныя гутаркі і пыталі, за каго яны галасавалі на выбарах у 2020 годзе. Мы запісалі вашыя гісторыі і патэлефанавалі ў Дзяржпамежкамітэт, дзе нам вельмі нязграбна паспрабавалі растлумачыць, што ж насамрэч адбылося.

Жыхарка Мінскага раёна напісала ў рэдакцыю, што падчас пастаноўкі на вайсковы ўлік яе 15-гадоваму сыну трэба было запоўніць анкету. У ёй вырашылі даведацца, як падлетак ставіцца да вайны ва Украіне і мабілізацыі. Так, гэта ўсё адбываецца ў вашай з намі краіне. У ваенкамаце з пытанняў нашага журналіста пасмяяліся («Нічога страшнага ў гэтым няма!»), але пацвердзілі, што анкету падшываюць да асабістай справы.

Тут вы нам нічога не расказвалі, але ўпэўненыя, пытанні былі ў вас дакладна такія ж, як і ў нас. Расследавальнікі апублікавалі дакумент, які пры жаданні можна назваць «планам Расіі па паглынанні Беларусі». У святле вайны ва Украіне і поўнай пакоры Лукашэнкі што да Пуціна ўсё гэта гучыць вельмі страшна. А што беларускія высокія чыны? Нічога. Яны маўчалі. Мы патэлефанавалі ім і зрабілі вельмі, ведаеце, паказальны тэкст. Ён атрымаўся пра тое, як чыноўнікі ставяцца да простых беларусаў і іх вельмі рацыянальных страхаў.

Вось такі дыялог у нас быў з канцылярыяй Савета бяспекі Беларусі. Тэлефанавалі мы туды як усхваляваны грамадзянін.

— Пішуць, што нас Расія можа да 2030 года паглынуць.

— Ну і што?

— Раскажыце, што адбываецца. Страшна.

— А вы куды тэлефануеце?

— У Савет бяспекі.

— А што, мы павінныя вам каментаваць гэтыя пытанні?

Жудасна гэта ўсведамляць, але ў сучаснай Беларусі за такія званкі могуць адправіць за краты. І гэта нават не новаўвядзенне апошніх месяцаў — яшчэ ў чэрвені 2020 года, пасля таго як беларусаў затрымалі за стаянне ў чарзе ў краму Symbal.by, мінчук пазваніў у РАУС, каб даведацца, як трэба паводзіць сябе на вуліцы, каб не апынуцца ў аўтазаку. У выніку хлопца затрымалі і выпісалі штраф — каля 220 даляраў.

Не спыняемся ні мы, ні вы. Ва ўсіх нас было шмат прычын зрабіць інакш, але вось мы тут. Калі ласка, дапамажыце нам працягваць. Калі для вас гэта магчыма — аформіце падпіску на наш Patreon. Любая дапамога важная, нават самая сціплая.

Асобна хочацца звярнуцца да беларусаў, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і не збіраюцца вяртацца, пакуль у Беларусі не адбудуцца дэмакратычныя змены. Вашае жыццё таксама несалодкае. Многія з вас праз Лукашэнку і Пуціна былі вымушаныя пераязджаць нават не адзін раз. Вам можа быць складана. Вам можа быць самотна. Вам да болю можа хацецца дадому. Мы вас выдатна разумеем, бо самі перажываем тое самае. Для вас дапамагаць «Люстэрку» далёка не ў апошнюю чаргу ментальна спакайней, чым той частцы нашай аўдыторыі, якая знаходзіцца ўнутры краіны. Калі ласка, дапамажыце нам, мы на вас вельмі разлічваем. Маленькай дапамогі не бывае, важная любая сума.

Разам з усімі вамі «Люстэрка» робіць вялікую справу — мы перашкаджаем цемры паглынуць Беларусь. Калі вам страшна — гэта нармальна. Не можаце заданаціць? Мы вас разумеем. Працягвайце нас чытаць, працягвайце дзяліцца з намі інфармацыяй. Бо калі мы перастанем гаварыць пра ўсё гэта, а вы — чытаць сапраўдныя навіны, то хлусня стане ісцінай.

Як дапамагчы «Люстэрку» працягваць займацца сумленнай журналістыкай

Проста праходзіце па спасылцы і выбіраеце камфортны для вас узровень падтрымкі. У Беларусі Patreon заблакаваны, таму давядзецца выкарыстоўваць VPN.

Цяпер гэтая пляцоўка — адзін з самых бяспечных варыянтаў з пункту гледжання захавання прыватнасці вашага рашэння.

Як працуе Patreon? Калі вельмі проста: вы ахвяруеце аўтарам або медыя грошы, наўзамен яны даюць унікальныя бонусы. У нашым выпадку — кантэнт. Што важна: плацеж ідзе наўпрост платформе, і ў плацежных сэрвісах не адлюстроўваецца, які менавіта праект вы падтрымліваеце (там прадстаўленая велізарная колькасць крэатараў з усяго свету).

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, рэкамендуем вам па магчымасці прыняць дадатковыя меры засцярогі (хоць нам і невядомыя выпадкі, каб беларускія сілавікі якім-небудзь чынам, акрамя фізічнага доступу да вашых акаўнтаў, пераследавалі беларусаў за данаты на Patreon):

  • выкарыстоўваць VPN;
  • рэгістраваць акаўнт на Patreon, выкарыстоўваючы не асноўны адрас пошты і замежную сім-карту;
  • праводзіць плацеж з замежных карт.