Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Налоговая грозит штрафами нанимателям, если не сделают одно действие — работникам оно вряд ли понравится
  2. «Нужно было ее посадить». Стало известно, за что попала на «сутки» пророссийская активистка Ольга Бондарева
  3. Ввели изменения по техосмотру — подробности
  4. «Этот механизм универсален». Как силовики используют компромат против беларусов, чтобы получать информацию, показания и выполнять планы
  5. У ГУБАЗіК назвалі памер хабару, які далі першаму намесніку начальніка БЧ
  6. Ситуация с исчезновением спикера Координационного совета Анжелики Мельниковой — что известно к этому времени
  7. Насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца. Улады агучылі маштабы праблемы (але ёсць умоўна пазітыўная навіна па Мінску)
  8. Аналитики предположили, почему Путин стал выдвигать новые требования для мирных переговоров по Украине
Читать по-русски


/

Суд абавязаў мінскую пенсіянерку выплаціць 8,2 тысячы рублёў за пашкоджаную інфармацыйную таблічку «Выгул сабак забаронены». З дапамогай пракуратуры жыхарка сталіцы паспяхова абскардзіла гэтае рашэнне.

Табличка «Выгул собак запрещен». Фото: znaktb.by
Таблічка «Выгул сабак забаронены». Фота: znaktb.by

Таблічка, якую пашкодзіла мінчанка, належаў аднаму з прадпрыемстваў ЖКГ раёна. Яго кошт камунальнікі ацанілі ў 83,29 рубля.

За пашкоджанне шыльды на жанчыну склалі пратакол паводле арт.11.3 КаАП (Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне чужой маёмасці). Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў дзве базавыя велічыні (80 рублёў) штрафу. Яе таксама абавязалі кампенсаваць кошт інфармацыйнай таблічкі.

На гэтым гісторыя не скончылася. Прадпрыемства-ўладальнік пашкоджанай таблічкі звярнулася ў суд з пазовам пра спагнанне шкоды, нанесенай наўмыснымі дзеяннямі адказчыцы, у сторазовым памеры. Камунальнікі спасылаліся на «Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання горада Мінска», згодна з якімі з мэтай падтрымання тэрыторыі сталіцы ў належным стане «пры наўмысным нанясенні шкоды аб’ектам добраўпарадкавання <…> арганізацыі забяспечваюць прывядзенне ў належны выгляд названых аб’ектаў, з наступным спагнаннем у вызначаным парадку шкоды ў сторазовым памеры».

Гэтыя патрабаванні суд задаволіў, абавязаўшы пажылую мінчанку выплаціць 8,2 тысячы рублёў.

Рашэнне апратэставала пракуратура. Нагляднае ведамства адзначыла, што пашкоджаная таблічка «не адпавядае крытэрам, якія адносяцца да аб’ектаў добраўпарадкавання». Акрамя таго, пытанне пра спагнанне з адказчыцы маёмаснай шкоды вырашанае раней у рамках разгляду справы пра адміністрацыйнае правапарушэнне.

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда пагадзілася з аргументамі пратэсту. Рашэнне суда першай інстанцыі было скасаванае. У пазове прадпрыемству ЖКГ раёна пра спагнанне з пенсіянеркі шкоды ў сторазовым памеры адмовілі.